Шматгадовая расліна з мясістым падоўжаным эліптычным лісцем. Патоўшчаныя карані, верацёнападобныя, багатыя на крухмал. Па форме нагадваюць бабы вяргіні (Dahlia) — даўжынёй 3-4 см, таўшчынёй 0,5-1,5 см.
У Заходняй і Сярэдняй Еўропе расходнік культывуюць як гародніну. Для ежы прыдатнае маладое лісце, парасткі і карані. З парасткаў і лісця вараць супы, баршчы, рыхтуюць пюрэ, халаднік, гароднінны фарш. Ранняй вясной, калі іншай гародніны яшчэ не хапае, расходнік замяняе шпінат, капусту, салату. Як бульбу выкарыстоўваюць мясістыя карані. Перад ежай з варанага кораня здымаюць лупіну.
↑Пра ўмоўнасць аднясення апісанай у гэтым артыкуле групы раслін да класа двухдольных гл. артыкул «Двухдольныя».
↑Киселевский А. И. Латино-русско-белорусский ботанический словарь. — Мн.: «Наука и техника», 1967. — С. 8. — 160 с. — 2 350 экз. — у крыніцы пад назвай Sedum stepposum